"Дзiкiя танцы"
Другi вынiк атрымала песня дэбютанта конкурсу — прадстаўніка Сербіі і Чарнагорыі Желькі Ёксімавіча. Дарэчы, прыемна адзначыць, што абодва гэтыя пераможцы ў розны час станавіліся лаўрэатамі Гран-пры “Славянскага базару ў Віцебску”: Руслана – у 1996-м, Жэлька Ёксімовіч– у 1999 годзе.
Расіянка Юлія Савічава заняла ў фінале 11-е месца.
Як і заўсёды на “Еўрабачанні”, краіны-суседкі аддавалі шмат галасоў адна адной. Напрыклад, 10 балаў выставіла Расія Украіне, 12 — Украіна Расіі. Між іншым, удзельнічала ў фінальным галасаванні і Беларусь, якая дала абодвум сваім суседкам вышэйшую адзнаку — па 12 балаў. Што да песень-пераможцаў, то, здаецца, з увядзеннем на “Еўрабачанні” новых правілаў (з-за вялікай колькасці жадаючых удзельнічаць падзяленне конкурсу на паўфінал і фінал адбывалася сёлета ўпершыню) трэба забыць пра тое, што “Еўрабачанне” лічылася конкурсам песні. Цяпер гэта хутчэй конкурс-шоу, і падыходзіць да яго падрыхтоўкі трэба адпаведна. Сапраўды, ацаніць “калейдаскопам” адну за другой звыш дваццаці раней не чутых песень тэлегледачу наўрад ці магчыма. Дый не будзе ён гэтага рабіць. І перш, чым саму песню, хутчэй запомніць яе “карцінку” на тэлеэкране. Ва ўсякім разе, здаецца, менавіта гэта пацвердзілі і вынікі конкурсу — і ў фінале, і паўфінале. Магчыма, якраз адсутнасць такой “карцінкі” перашкодзіла поспеху на “Еўрабачанні” выканаўцаў нашай краіны. А каб было іх выступленне больш відовішчным, знешне яркім, можа, змаглі б беларусы наблізіцца да фіналу. Бо выбар нашай песні, мяркуючы па тых жа выніках і пераможцах, быў зроблены правільны. Прысутнічалі ў ёй і модны сёлета на “Еўрабачанні” нацыянальны фальклорны каларыт, і цікавая апрацоўка, і неардынарны вакал. Не было шоу. Хаця наўрад ці вінаваты ў тым уласна выканаўцы — дуэт “Аляксандра і Канстанцін”. Яны для перамогі рабілі ўсё, што маглі, а першаадкрывальнікам ніколі не бывае проста. Напэўна, наступным будзе лягчэй.
Iм пачынаць рыхтавацца да новага конкурсу варта ўжо зараз. Дарэчы, ён будзе юбiлейны,
50-ты, i ехаць на гэты раз далёка не прыйдзецца. Услед за «Дзiкiмi танцамi» «Еўрабачанне-2005» прыбудзе ва Украiну. I мы яшчэ паспяваем.
Все статьи рубрики Культура
- Зданнi старога млына
Ёсць прапанова на некалькi хвiлiн пераключыцца на больш кансерватыўны, але вельмi цiкавы занятак — завочнае падарожжа ў мiнуўшчыну роднага краю. А пачалося яно яшчэ 27 жнiўня 2002 года. Публiкацыяй «Крыж-баба маўчыць, чортаў камень — таксама» ў нашай газеце нарадзiлася рубрыка «Легенды Прыдзвiнскага краю». Пасля было надрукавана яшчэ некалькi цiкавых легенд i паданняў. Пра-пануем чарговы сюжэт. - "Царскiя вароты" адчыняюцца
Нацыянальны музей гісторыі і культуры хоча зрабіць свае фонды адкрытымі для наведвальнікаў. Да свайго сённяшняга прафесійнага свята (18 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў) супрацоўнікі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі рыхтаваліся з асаблівым хваляваннем. Новую экспазіцыю “Праз далячынь стагоддзяў”, прымеркаваную спецыяльна да гэтага дня, яны адкрываюць у новым памяшканні. Вось ужо год, як музей мае два адрасы: ранейшы — па вуліцы Карла Маркса, 12 і новы – па Фрунзе, 19. - Анатолий Ярмоленко не хотел бы для Анатолия Ярмоленко творческой судьбы
Первую пластинку вокально-инструментального ансамбля «Сябры» купил себе в семнадцать лет с первой трудовой зарплаты. И как узнал уже позже, для самих «Сяброў» этот небольшой диск фирмы «Мелодия» тоже был первым. Тогда, на исходе 80-х, Анатолий Ярмоленко со своей гомельской командой только-только взобрался на всесоюзный эстрадный олимп, подкупив зрителя (и меня в том числе) своим фирменным «сяброўскiм» «коктейлем», в котором удивительным образом смешались разухабистый задор и необычайная лиричность. Сегодня «Сябры» — один из старейших коллективов страны, который в нынешнем году отмечает тридцатилетие своей творческой деятельности. Но Ярмоленко, как и в те далекие годы, все такой же «моторный» и лиричный и по-прежнему собирает полные залы по всему бывшему Советскому Союзу. Разве что высокое звание народного артиста страны да блеск серебра в бородке моего собеседника подчеркивают, что со времени того нашего первого заочного знакомства воды действительно утекло немало. Есть и еще один нюанс, который ранее никогда не замечался за Ярмоленко, а сегодня нет-нет да проскользнет в разговоре. Анатолий Иванович все чаще признается, что чертовски устал, что все чаще подумывает о том, чтобы уйти со сцены. И дело отнюдь не в возрасте моего собеседника и самих «Сяброў». Но об этом в нашей беседе чуточку дальше, потому как начали мы ее с самого главного – с юбилейных концертов в год тридцатилетия коллектива. - "Дзiкiя танцы"
Стамбульскія ўрокі для беларусаў у Кіеве. Міжнародны конкурс “Еўрабачанне-2004” завяршыўся днямі ў Стамбуле. Па выніках глядацкага галасавання (па падліках спецыялістаў у прамым эфіры за ходам конкурсу назіралі 10 мільёнаў чалавек з 36 краін) пакарыла музычную Еўропу песня “Дзікія танцы” ў выкананні Русланы. З вялікім адрывам ад астатніх удзельнікаў яна набрала рэкордную колькасць балаў – 280! Такім чынам, сёлетняй пераможцай “Еўрабачання” стала Украіна.