Дзелавыя колы Малдовы ў Гомелі
Дэлегацыя дзелавых колаў Малдовы на чале з прэзідэнтам гандлёва-прамысловай палаты Георге Куку з аднадзённым рабочым візітам наведала Гомель. Кіраўнікі буйнейшых гандлёвых устаноў і прамысловых прадпрыемстваў гэтай краіны былі прыняты ў абласным выканаўчым камітэце. У час зацікаўленага дыялогу абмяркоўваліся шляхі далейшага паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Гомельскай вобласцю і Рэспублікай Малдовай. Дарэчы, у мінулым годзе аб’ём двухбаковых экспартна-імпартных аперацый склаў звыш 20 мільёнаў долараў ЗША і меў устойлівую станоўчую дынаміку.
Падчас паездкі на Гомельшчыну малдаўскія госці наведалі шэраг прадпрыемстваў СЭЗ “Гомель-Ратон”, прынялі ўдзел у нарадзе з прадстаўнікамі бізнесу і суб’ектаў гаспадарання вобласці, а таксама здзейснілі экскурсію ў палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў.
Все статьи рубрики Вести
- Поезд из прошлого
- Время садить лес
- Контакты для контрактов
- Визит посла Индии в Гродно
- Брестская таможня закрыла американскую фирму
- В Буйничах будет туристический центр
- Дзелавыя колы Малдовы ў Гомелі
- Банк надежнее банки
- Плешчуцца ў назве воды Лучосы...
- Пинчан читают и почитают в Москве
- За Европу без табака
- Двери открыты для всех
- Надежный поставщик из Минска