Четверг, 11 марта 2004 г.
№ 46 (3486)

Плешчуцца ў назве воды Лучосы...

Віталій ФЁДАРАЎ, “Р”
Конкурс на лепшую назву новай гасцініцы правялі Віцебскі гарвыканком і рэдакцыя гарадской газеты “Витьбичи”. Каля тысячы розных назваў і варыянтаў паступіла ў журы конкурсу. Больш за ўсё прапаноў аказалася на карысць назвы “Лучоса”. Так называецца рака ў Віцебску – малодшая сяброўка Заходняй Дзвіны. Увод у эксплуатацыю новай гасцініцы чакаецца да пачатку традыцыйнага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.