Даўно тое было. Шмат гадоў нёс ужо сiвы бацька-Нёман свае воды, калi ўпершыню ў Лiтоўскай метрыцы быў узгаданы Шчучын – 1537-ы.
Атрымаўшы ў 1761 годзе Магдэбургскае права, горад набыў i свой герб. Яго выяву i дэманструе педагог-мастак Мiхаiл Чарнадзедаў: на блакiтным полi шчыта месцiцца залатая карона, а пад ёй — срэбная манаграма “I”, “S”.
Менавiта Мiхаiл знайшоў у старадруках фамiльны герб аднаго з уладальнiкаў Шчучына Iгнацiя Сцыпiёна, якi ў свой час быў надворным маршалам Вялiкага княства Лiтоўскага. Той стары герб узялi за аснову, i з 2006 года ён з’яўляецца афiцыйным сiмвалам горада...