Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Кастусь КАЛIНОЎСКI Текстовая версия
www.respublica.by № 11 (4923) Пятница, 22 января 2010 г.

Ведаем тваё iмя, салдат!

Мiкалай ДАВIДОВIЧ, «Р»

У Глускiм раёне аднавiлi iмя аднаго з невядомых салдат Вялiкай Айчыннай вайны. У чэрвенi 1944 года ў баi непадалёк ад райцэнтра загiнуў памочнiк начальнiка штаба 168-га гвардзейскага стралковага палка 55-й дывiзii капiтан Фёдар Манчанка, ураджэнец Астраханскай вобласцi, якому было крыху за трыццаць. Пахавалi яго тут жа, у паўтара кiламетрах ад маста цераз раку Пцiч.

Унук Манчанкi спрабаваў адшукаць магiлу дзядулi, але не змог. Таму ён звярнуўся ў Цэнтральны архiў Мiнiстэрства абароны Расii. Там дакладна назвалi месца захавання продка. Аднак, аказалася, магiла перанесена ў iншае месца… Куды – невядома.

У райвыканкаме ўзялiся за пошукавую работу: звярнулiся праз раённую газету да жыхароў, вiдавочцаў цi ўдзельнiкаў перазахавання, дапамогу аказвалi ў сельсаветах. I вось на гэтыя запыты адгукнуўся жыхар Халопенiчаў Мiкалай Зянькоўскi, якi асабiста прысутнiчаў пры перазахаваннi воiна.

Было гэта ў 1980 годзе, навучэнцы Каткаўскай школы i мясцовыя жыхары перанеслi астанкi воiна з асобнай магiлы ў брацкую, што ў вёсцы Катка.

65 год капiтан Фёдар Фёдаравiч Манчанка быў адным з невядомых салдат Вялiкай Айчыннай вайны. I вось яго iмя адноўлена. Цяпер яно з’явiцца на мемарыяльнай дошцы брацкай магiлы. Сюды наведаюцца яго родныя, блiзкiя, каб пакланiцца праху воiна, узяць жменьку зямлi, за якую ён загiнуў. Напэўна, добрыя словы выкажуць i ў адрас тых, хто дапамог у пошуках. Што казаць, зроблена вялiкая справа!

Оцените материал:

Написать автору

Ваше имя *: Все поля, помеченные *, обязательны для заполнения.
E-mail *:
Сообщение *:

Все статьи рубрики Память

пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
1
2
6
21
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты:
© 1991 - 2005, <РЭСПУБЛIКА>. Все права защищены.
Редакция сайта: info@respublika.info
Администратор: admin@respublika.info
Экспорт заголовков и анонсов
в формате XML/RSS 2.0
Разработка сайта:
Дизайн-студия Дмитрия Борового
Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY Каталог сайтов и статей iLinks.RU