Урачу ад Бога — ад удзячных людзей
У Нароўлi на будынку этнаграфiчнага музея (у ранейшыя часы мясцовая бальнiца) урачыста адкрыта мемарыяльная дошка заслужанаму ўрачу Беларускай ССР, аднаму з першых арганiзатараў сiстэмы аховы здароўя на Нараўляншчыне Казiмiру Градзiцкаму. Прафесiянал высокага ўзроўню, чалавек з вялiкай лiтары, таленавiты ўрач Казiмiр Францавiч пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi каля 40 сваiх год аддаў справе захавання здароўя сваiх землякоў.
— Як сведчаць медыцынскiя i гiстарычныя архiвы, на працягу дзесяцiгоддзяў у раёне не было дапушчана нiводнага выпадку дзiцячай i мацярынскай смяротнасцi ў час родаў, — адзначыў на цырымонii адкрыцця дошкi адзiн з iнiцыятараў высакароднай справы, колiшнi зямляк i вучань Казiмiра Градзiцкага, ураджэнец знiкшай пасля Чарнобыля з карты раёна вёскi Лiхаўнi, прафесар, доктар медыцынскiх навук Эдуард Збароўскi. – Усяго ж праз клапатлiвыя рукi акушэра-гiнеколага прайшло больш за 12 тысяч нованароджаных, якiм ён даў жыццё...
Выключную чалавечую годнасць i мужнасць праявiў урач Градзiцкi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. На яго рахунку выратаванне дзесяткаў жыццяў параненых падпольшчыкаў i партызан, у прыватнасцi, байцоў атрада Уладзiмiра Яромава 27-й партызанскай брыгады iмя Кiрава, партызан-каўпакаўцаў, што грамiлi ворага ў гэтых мясцiнах i праходзiлi рэйдамi праз Нараўляншчыну.
Прафесiйная навука, прыклад высокага служэння доўгу i гуманныя справы ўрача ад Бога, а менавiта так характарызавалi людзi Казiмiра Градзiцкага, не засталiся бясследнымi. Яго заслугi перад грамадствам, уклад у Перамогу высока ацэнены: Казiмiр Францавiч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркi. Па шляху легендарнага дзеда i прадзеда пайшлi некаторыя яго нашчадкi. У прыватнасцi, педыятрам стала праз гады пасля адыходу з жыцця свайго дзеда ў 1959 годзе ўнучка Казiмiра Градзiцкага Янiна.
Все статьи рубрики Регионы
- Урачу ад Бога — ад удзячных людзей
У Нароўлi адкрыта мемарыяльная дошка ўрачу Казiмiру Градзiцкаму