Свята яднання нацыі

Мiкалай КАРОЛЬ, «Р»
Свята  яднання  нацыі

У старажытным Барысаве ў 15-ы раз адзначаны Дзень беларускага пісьменства

Верасень пакуль амаль не крануў яркiя фарбы прыроды, і горад на Бярэзіне ў гэтыя дні выглядаў па-сапраўднаму летнім. Яму выпаў гонар прыняць усенароднае свята друкаванага Слова, роднай Мовы, беларускай Кнігі... 

Яшчэ задоўга да афіцыйнага адкрыцця свята па Беларусі пачалася традыцыйная духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, якая 7 верасня завяршыла свой хрэсны ход у Барысаве, а раніцай у мясцовым храме Ражства Хрыстова з гэтай нагоды адбылася Божая літургія. Таксама з раніцы розныя  святочныя пляцоўкі горада заклікалі гледачоў на забаўляльныя і спартыўныя  мерапрыемствы, фестывалі, імпрэзы.

І вось ад гарадскога Палаца культуры імя Горкага, дзе  прагучала прывітальнае слова ўдзельнікам свята, шэсцем “Шлях духоўнай і гордай зямлі” з прадстаўнікамі гарадоў—сталіц папярэдніх Дзён пісьменнасці ганаровыя госці і ўсе запрошаныя прайшлі да цэнтральнай пляцоўкі  сёлетняй фіесты...


пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
1
2
6
21
24
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты: