Навукова-асветнiцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» рушыць з Мiнска ў Барысаў на сустрэчу Дня беларускага пiсьменства
3 верасня з Мiнска ад Свята-Духава кафедральнага сабора пасля ранiшняга малебна i блаславення мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусi Фiларэта ў свой традыцыйны шлях адправiцца навукова-асветнiцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў».
Гэтае штогадовае паломнiцтва – неад’емная частка Дня беларускага пiсьменства i сёлета папярэднiчае яму 15-ы раз. Экспедыцыя, у складзе якой 35 чалавек – вядомыя пiсьменнiкi, вучоныя, артысты, журналiсты, прадстаўнiкi духавенства, пройдзе на працягу пяцi дзён. 5 верасня яна прыбудзе ў Барысаў — сёлетнюю сталiцу Дня беларускага пiсьменства, каб ужо 7 верасня разам з усiмi гасцямi горада далучыцца да свята i яго шматлiкiх удзельнiкаў...
На снимке: Непагасная лампада Духоўнасцi.