У рэзідэнцыі «грыбнога караля»
Па ўнутранай спецыялiзацыi — перапрацоўцы мясцовай сыравiны — Пастаўскi кансервавы завод набывае статус «грыбнога караля». Спакон вякоў у гэтым азёрным краi валодаюць старажытнымi сакрэтамi гатавання смачных страў з лясных дароў. Таму на ўзроўнi кiраўнiцтва аб’яднання «Вiцебскхарчпрам» мясцоваму прадпрыемству даверана развiваць спецыялiзацыю вытворчасцi далiкатэсаў з грыбной начынкай.
З канвеера, як з рога дастатку, iдуць кансервы i слоiкi з салатай, салянкай, супамi, баршчамi, якiя ўтрымлiваюць лiсiчкi, махавiкi, баравiкi, апенькi, а то i поўны «грыбны букет».
